Чацвёрты выпуск «Святога нічога» прысвечаны дэйтынгу. Маша сустрэлася з «серыйнай дэйтаркай» Лерай, у якой за 4,5 гады было больш за 50 спатканняў, пра самыя яскравыя з іх яна распавядала ў закрытым тэлеграм-канале.
Што можа хавацца за апаланічнымі фоткамі? Хто плаціць за каву? Ці ок, калі ад цябе патрабуюць даведку ад венеролага? Ці варта даваць шанец чалавеку радыкальна іншых каштоўнасцей? Чым адрозніваецца дэйтынг з беларусамі і іншаземцамі?